Туман плыве з нiзiны сiвы
Над нiвай голай i пустой.
"Глядзiце, заяц варыць пiва!"
Жартуюць людзi мiж сабой.
А я вiдушчым бачу зрокам,
Як ён прысеў каля агню,
Трыгубы, шэры, касавокi
I пiва варыць з ячмяню.
Ялiна iскрамi страляе,
А ён прыладзiў кацялок
I трэскай варыва мяшае,
Каштуе, сплеўвае набок.
I пiва заяц зварыць густа,
А на закуску бурачок,
Трава, заечая капуста,
Галiн асiнавых пучок.
З зайчыхай вып'юць па маленькай
I дзеткам трошкi паднясуць.
Пужлiвым галаском таненькiм
"Цвiцела морква" завядуць.
Пабачыш - не ганi з абсады,
Дай хоць на гэты дзень спакой,
Павiнна ж быць у зайца радасць
Перад халоднаю зiмой.
У.Караткевiч
(исполнялось неизвестным артистом в очереди на автобус из логойска, в тесноте да не в обиде, музыка из "На поле танки грохотали". Убит весь зал :)))